Адам Глёбус
* * *
Гладыёлусы,
Захутаныя ў марлю,
Едуць на кiрмаш.
* * *
У зелянiне
Аранжавыя зоры -
Кветкi гарбуза.
* * *
Чапiў анучу -
Спалохаў шалахвоста...
Няма спакою.
* * *
Старыя сосны
На сакавiцкiм сонцы
Заружавелi.
* * *
Стаю на вежы
З выбiтымi шыбамi
Над усiм сьветам.
* * *
Самаахвярна
Паперадзе парады
Гартую загад.
* * *
Памажыце мне
Каханую забыць, кля-
новыя лiсты.
* * *
Дзецi зьбiраюць
Каштаны на асфальце
Холодны ветрык.
* * *
Чужы завулак.
Тут нават чырвань цэглы
Цяпла ня мае.
* * *
Сiнi кiпарыс,
Цi чакаеш ты мяне?
Столькi год прайшло...
* * *
Побач з дарогай
Доўгiя нежывыя
Трубы ляжалi.
* * *
Знайшоў у лесе,
Зьбiраючы сунiцы,
Драўляны гузiк.
* * *
Шорстка-срэбны сьнег
Вечаровае сонца
Пазалацiла.
* * *
Наблiжаюцца
Хмурынка i маладзiк
Аддаляюцца.
* * *
Гляджу на поўню
Праз агеньчык запалкi -
Маленечкая.
* * *
Легкаважны дым
Не магу нiяк схапiць
За блакiтны хвост.
* * *
Бяз дай патрэбы
На аловак насадзiў
Катушку нiтак.
* * *
Каля дзяржбанку,
На пыльным тратуары
Знайшоў капейку.
* * *
Лялька ў калюзе -
Нерухомыя вочы
Глядзяць з-пад вады.
* * *
Не магу заснуць,
Скразьняк у электрычцы -
Няспынны холад.
* * *
Стамiўся ехаць.
Нарэшце, той прыпынак,
Дзе ўсе сыходзяць.
|