Андрэй Хадановіч Басё Сяргей Патаранскі Андрэй Антонаў Уладзімер Арлоў Адам Глёбус Максім Клімковіч Максім Танк Уладзімер Сіўчыкаў Уладзімер Сьцяпан Міраслаў Шайбак Віктар Шніп [Беларускі авангард] хоку вершы гасьцёўня пра праект
  
  [Беларускі авангард]
  
  
 
  хоку  
 
   
   
   
   
   
   
   
   
   
   
   
   
   
   
 
[łacinkaj]







Лёс хоку.
Хоку - паэтычная тэлеграма.
Рамон Гомес дэ ла Серна

      Існуе безьліч паэтычных формаў, і кожным разам паэт выбірае адну-адзіную, каб менавіта ў яе пераліць уласныя пачуцьці. І можна ўявіць, як нячаста некалькі розных паэтаў абіраюць падобную форму і працуюць у ёй. Для эўрапейцаў традыцыйна абранымі былі трыялеты, актавы, санэты, але ў дадзеным выпадку мы падстаўляем зборнік хоку.
      Хоку - трохрадкоўе, якое бярэ выток у японскім вершаскладаньні. Разам з рубаі і танка хоку - гэта праклад усходняй вершаванай мініятуры. Хоку пісалі вялікія старажытныя японскія паэты Басё, Бусон, Іса. У XX ст. гэтай мініятураю захапляліся Сікі, Кёсі, Дакоцу... Папулярнасьць хоку выйшла за межы Японіі, трохрадкоўі пішуцца ва ўсім сьвеце. Да прыкладу, выдатныя хоку па-гішпанску складаў знакаміты аргентынец Хорхе Луіс Борхес:


* * *
Вось мая рука,
Што некалі кранала
Твае валасы.

 

      Зборнікі хоку выдавалі паэты ў Францыі і ў Эстоніі. Што тычыцца тутэйшых умоваў, дык кніга хоку беларускіх паэтаў была падрахтаваная яшчэ ў 1986 годзе, але не знайшла выдаўца, бо ў БССР нават нязвыклая форма ўспрымалася як дэсыдэнцтва.
      Кожная кветка красуе ў свой час. У пэрыядычным друку зьяўляліся публікацыі хоку. Побач друкавалася шмат іншых трохрадкоўяў і мініятур, але яны або не вытрымлівалі кананічную колькасьць складоў (5-7-5), або ігнаравалі абавязковыя для хоку эстэтычныя патрабаваньні. А тэкст хоку мусіць адпавядаць шматлікім характарыстыкам. Некаторыя зь іх былі кананізаваныя яшчэ да XVII ст. ... ЮГЭН - запаветная прыгажосьць, глыбіня, неспазнаеасьць да канца, існасьць, нязьменнасьць... МАКОТО - ісьціна, праўда, сапраўдная справа, сапраўднае слова... АВАРЭ - зачараваньне, чараўнасьць... МОНО-НО АВАРЭ - чароўнасьць рэчаў...
      Пазьней Мацуа Басё распрацаваў дадатковыя эстэтычныя каноны складаньня хоку. На яго думку, верш мусіў увасабляць натупнае: САТОРЫ - азарэньне, прасьветленасьць, духоўнае абуджэньне, раптоўнае адкрыцьцё ісьціны, яднаньне душы чалавека і прыроды, адсутнасьць рацыянальнага элементу ў творчым працэсе... САБІ - паціна, сьлед мінулага, заміраньне, пацямненьне, згасаньне, адзінота, самота, прасьветленая адзінотасьць, адчужанасьць ад штодзённай мітусьні, затуханьне сьвядомасьці... КАРУМІ - лёгкасьць... ХОСОМІ - тонкасьць, ломкасьць, крохкасьць, суперажываньне, зьліцьцё са сьветам, расплываньне ў сьвеце... СІОРЫ - гнуткасьць, маркота, сум, спачуваньне... ФУЭКІ-РЮКО - нязьмення зьменлівасьць, адзінства руху і спакою, хамэлеоннасьць... ФУГА-НО МАКОТО - сапраўднасьць прыгажосьці...
      У часы Басё, калі складалася кананічная форма хоку, існавала нязьменная зьмена прыроды, паступовае і непераадольнае кола пораў году, за вясною прыходзіла лета, і пазначэньне сэзонаў было гэтаксама абавязковым. Цяпер з вынаходніцтвам хуткасных апаратаў для перамяшчэньня можна зьмяніць асабіста для сябе чаргаваньне пораў года, памяняць марозную зіму на сьпякотнае лета і сустрэць Новы год не ў засьнежаным Менску, а ў сьпякотным Бангкоку. Іншы час, новая нязьменная зьменлівасьць - ФУЭКІ-РЮКО - чакае сваіх паэтаў і сваіх кононаў хоку.
      А зборнік з хоку беларускіх паэтаў - невялікі востраў у плыні сучасных нязьменных зьменаў.

 
Уладзімер Адамчык


  
  
  [хоку] [вершы] [гасьцёўня] [пра праект] [галоўная] [наверх]  
  
  

  
Hosted by uCoz