Воскресенье, 28.04.2024
Мой сайт
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » Гостевая книга [ Добавить запись ]

Страницы: « 1 2 3 4 5 6 ... 8 9 »
Показано 46-60 из 126 сообщений
81. Tasia   (09.06.2003 00:39)
0  
Ланцугі. Ланцуговыя людзі...
Ланцуговага шчасьця прывід...
Дзея новая. Што далей будзе?...
Безантрактны спэктакль Нябыт.

здагадайся хто....

80. Zedlik   (08.06.2003 12:48)
0  
> Czyk
Згодны, вось толькі, скажам, ці ёсьць, скажам, кніжка з тваімі, скажам, вершамі? Неяк Генрых прынёс таўсьценную кнігу зь вершамі. Ня памятаю, што за кніжка была, але там былі 3 ці 2 твае вершы. Гэта адзіная крыніца, прынамсі, якую я ведаю, дзе твае вершы надрукаваныя на паперы. Помніш, як ты прынёс візытоўкі з урлам на свае, скажам, вершы. Малады быў - ганарыўся? Калі ж карціць, дык і да манітору дакрануца можна, патрымаць яго. Яле ж цяжкі, калі не лсд.
Я ня вельмі крытычны да сябе, я гляджу на рэчы й у мяне зьяўляюцца ўласныя думкі адносна ўбачанага. А разумным-разумным, то гэта можна разумець па рознаму. Во напрыклад, калі я ведаю што такое інварыянтныя падпрасторы, уласныя вэктары й ізамэтрычныя пераўтварэньні, то я разумны-разумны? Прыемна згадаць, як сінус пі ка папалам у школе лічылі. (Патом пяць пі папалам, поўны пі ка...)

> Green
Трава такая можа расьці толькі ў спрыяльных умовах, якіх ты ня маеш. Вырошчваньне такой травы ёсьць цэлай навукай, якую трэба доўга й старанна вучыць. Таму здабыць такой травы ў цябе не атрымаецца. Калі хочаш, магу трошкі па мэйле адправіць, але, баюся, ня дойдзе, бо на паштовых сэрвэрох, такіх як тут.бай стаяць адмысловыя фільтры, якія падобную траву самі дужа любяць, а таму забіраюць усё, што празь іх праходзіць.

А напісаў ты няправільна. На сайте пішацца так: на сайЦе; а хоку ці хайку - адпаведна - хоку і хайку, а ніяк ня хаку. Літара ё пішацца так: ё. А ня е. %) I сьляпы сьвітанак разумее.
Амаль што правільна.
Падказка першая: хоку - гэта ня верш.
Словы, а дакладней, іх спалучэньні маюць вялікую сілу. Каб гэта зразумець, зусім непатрэбныя ані рыфма, ані рытм. Удасканальвайся!

"не малюй у краіне сьляпых",
"не сьпявай у краіне глухіх",
"не жыві ў краіне мёртвых".
(с) А.Туровіч

79. Tasia   (08.06.2003 12:09)
0  
>czyk
Я зусім не сталая паэтка, аб выдаваць свае кніжыцы ;-) Я, разумееце, толькі пачынаю, і покуль хочацца толькі ацэнаў - станоўчых ці адмоўных. Таму лічу, што І-нэт ёсьць найлепшая магчымасьць для рэацізацыі гэнай мэты.

78. czyk   (08.06.2003 00:52)
0  
Чытаю Тасіны вершы - як паперкі, што вецер шпурляе па дварах майго мікрараёна. Інтэрнэт - як пясок і вершы на ім напісаныя ці дажывуць да наступнага прыліву? Вершам трэба сакральная форма, як рамка карцінам - кніга, ці кніжыца. Каб шчэ магчы й дакрануцца.
Дзядзька, спазнаваць новае зусім ня значыць выракацца старога. ня будзь да сябе такім крытычным, а новыя рэчы будуць толькі вітацца. і будуць вядома, лепшымі. гэта і ёсьць удасканальваньне. а калі ты станеш разумным-разумным, так прымна будзе згадаць нешта простае. скажам, гэты сайт. як, скажам, мне, мае, скажам, вершы:)

77. хтосьці   (07.06.2003 07:58)
0  
>Зедлік
Re:Проста мне ўжо ўсё роўна, што тут будзе, а чаго ня будзе.

Рэкі, як людзі,
сьпяшаюцца да акіяну -
сваёй нірваны.

Максім Танк

76. Tasia   (07.06.2003 01:01)
0  
навальніца плача.
у сэрца б'е маланка.
Сьлёзы. Жах. Боль. Сьмерць?..

75. Tasia   (07.06.2003 00:59)
0  
Зэдліку!
16 сакавіка насамрэч былі напісаны мае першыя хайку. Я з таго часу зусім закінула традыцыйнае вершаскладаньне - занялася вывучэньнем ТОЛЬКІ хайку, хоку, танка... Вынікі бачыш на форуме. Пару прыкладаў традыцыйнага можна пабачыць на форуме (zorna)
http://litara.net/forum/70
Я не люблю каментаваць свае вершы. Хай кожны бачыць у іх тое, што бачыць.
спадзяюся, сустрэнемось у асьцы.

74. Great Green   (07.06.2003 00:27)
0  
> Zedlik
Ну эк цябе спадар кліманула . Так і хочацца запытаць дзе дастаў такую траву. Але гэтае усе жарты . Не крыудзся . Наконт хоку і нейкае там мае да іх стауленне то нешта я не даганяю. Я увогуле лічу што тое дзе няма рыфмы - цэ ня ведаю што. Для усяго астатняга есць белыя вершы . А там такі розныя хаку . :) Ато што гэта
Зялены на сайте
А нехта піша хаку
Сляпы не разумее світанак.
Спадзяюся што напісау я гэтае правільна :)
Вось. Пашка . Стауся да жыцце прасцей . Праект твой кульна працуе . Так што якая б не была мэта ягэ стварэння галоунае што яно цікавае. Канешне зараз напэуна на галоўную амаль ніхто не ходзіць :) Але працуе ж :)
Усе радуйся . Дарэчы Спадар Спадар ужо у Мінску.

73. Zedlik   (06.06.2003 22:35)
0  
Tasia... Ня ведаю, ці прачытаеш ты гэтыя радкі (даруй, я буду з Вамі на ты - зваротак, які, па маіх меркаваньнях, больш уласьцівы клясычнай беларускай мове, чымся вы). Я неяк падумаў, і не знайшоў адказу: чаму ты ходзіш у гэтую гасьцёўню, што цябе прываблівае? Не, я ня супраць таго, каб сюды хадзілі людзі (для іх гэта й стваралася), проста я не магу зразумець: няўжо гэты праект варты такой увагі?
На конт хайку. Я не хачу нікога павучаць, але паэт (хайкускладаўца?) мусіць мець сваю аўдыторыю. Калі на тое, што было напісана на Кніжным форуме 16 сакавіка узапраўды маюцца рэальныя падставы, то я табою захапляюся! Сапраўды, ствараць такія хайку празь якія 2 месяцы - сапраўднае майстэрства. Але гэта ўжо суб'ектыўны позірк на навакольле.
Помніш хайку пра ...Сьлёзы. Жах. Боль. Сьмерць?.. Нехта бачыць там наканаванасьць лёсу (прывітаньне Зялёнаму), нехта - наадварот - ўнутраныя развагі пра жыцьцё, а нехта - зусім іншы, толькі для яго (яе) правільны сэнс.

А той дзядзька, што быў тут 4 чэрвеня правільна заўважыў Ці гэта ён пра свой сайт? (Бо і быў ён толькі на галоўнай старонцы й у гасьцёўні - Вялікі Брат сочыць за табой, ня сьпі!). Але калі гэта адносна гэтага праекту, я зь ім згодны. Прайшло ўжо досыць часу, творы маральна састарэлі. Пэўна, трэба перайманавацца ў "Дамп фільтраванай лірыкі канца 90-х". Я да таго, што калі хто мае жаданьне, каб ягонае (ейнае) прозьвішча зьявілася ў адпаведнам разьдзеле гэтага праекту - калі ласка. Матэрыялы дасылаць можна на мэйл. Адрас - унізе гэтай (дый кожнай) старонкі.
Проста мне ўжо ўсё роўна, што тут будзе, а чаго ня будзе. Раней гэты сайт быў часткай духоўнага сьвету, пра які хочацца расказаць усім. Зараз жа гэты сьвет дужа зьмяніўся. Ён, як мае быць, стаў сапраўды ўнутраным сьветам, зразумелым толькі ягонаму ўладальніку. І толькі ўладальнік мае правы на доступ у гэты сьвет. Windows 98 адпачывае.

72. Zedlik   (06.06.2003 22:15)
0  
Падаюць долу
Буйныя кроплі дажджу.
Ліпеньскі ранак.

Лёс чалавека.
Ад каго ён залежыць?
Мне невядома...

71. Vital Ivanou   (06.06.2003 09:08)
0  
:)

70. Zedlik   (05.06.2003 20:34)
0  
А хто такі Насьця? =))

69. Great Green   (05.06.2003 00:00)
0  
> Настенька ???? Это уже интересно :) Надо все таки к вам зайти, а то что то у вас там беспорядок твориться :) . Ты ей приветик от мя передай :). вот ................ :)

68. Tasia   (04.06.2003 23:59)
0  
Так вочы баляць..
А ў нябёсах – месяц.
Зірнуць бы туды.

Вецер у вочы,
Валасы на плячах бы
Хвалі. Халодна...

Ты – не са мною.
Так складана і проста.
Мабыць, гэта лёс.

67. Vital Ivanou   (04.06.2003 22:03)
0  
Дарэчы, флейм -гэта прыкольна, калі толькі не сварацца добрыя хлопцы.

зы пры чым тут Насценька ?


Имя *:
Email *:
WWW:
Код *:
Поиск
Друзья сайта
  • Создать сайт
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Все проекты компании
  • Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz