Пятница, 26.04.2024
Мой сайт
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » Гостевая книга [ Добавить запись ]

Страницы: 1 2 3 ... 8 9 »
Показано 1-15 из 126 сообщений
126. Gabor Terebess   (16.12.2012 00:24)
0  
двойчы з тым жа:

http://www.avanhard.narod.ru/kirylica/choku/pataranski.html
Сяргей Патаранскі

Верш на паштоўцы
Запiсваю алоўкам,
А потым - тушшу.

http://www.avanhard.narod.ru/kirylica/choku/hlobus08.html
Адам Глёбус

Верш на паштоўцы
запісваю алоўкам,
а потым тушшу.

125. Полупрозрачная сука   (25.07.2010 14:11)
0  
У мяне да вас пытанне. Як падзяляць на склады. Так сама хачу напісаць нешта япанізаванае. Па чым такім вывучацца каб не было памылак?

124. Полупрозрачная сука   (25.07.2010 14:07)
0  
Не глядзіце на памылкі. Як атрымалася...

Смерць.
Мяне з дзяцінства вучылі вызваляць
Дарослым, узрослым і іншым,
тым, каму цесна месцы саступаць.
Але ёсць старуха з прыладаю працы,
якой не трэба адпачываць
У якой на пыльцах ужо даўно адзін толькі кальцый
Якой, ну зусім, абыякава колькасць нацый,
Таму, што яна прыйшла іх забіваць.

І ніхто ніколі не ведаў чаму яе хапае на ўсіх
На моцных атлетаў, на кволых гэтых і тых,
Навошта такой магутнай істоце
Так старанна малаціць на рабоце,
працаваць без выхадных.
Ёй адных дажынак мала падавай яшчэ, другіх?

Працаздольнасць здзіўляе, непераборлівасць таксама.
Колер скуры – чорны, твар парослы валасамі?
Ну дык нічога ўсе людзі гніюць аднолькава,
прыйдзе час неадчуеце самі…

123. Яуген Зубовiч   (11.02.2010 12:09)
0  
Ў небе сонца заходзiць самотна,
Ружавее блакiтная даль.
Абдымi мяне цiха, пяшчотна,
Залячы мне мой смутак i жаль.

Твае рукi падораць мне ласку,
Твае вочы - бязмежны спакой,
Каб спазнаць незабыўную казку
Гэтай ноччу тут побач з табой.

Хай пазбавяцца думкi былога,
Бы навечна трывогi забыць.
Без цябе непатрэбна нiчога,
Толькi ты даеш сiлы мне жыць!


Зорка

У небе ўсiм на зайздрасць зорам
Адна сабою чаравала!
I прыгажосці не хавала
А ярка ззяла над прасторам.

I кожны раз суладнасць бляску
З зямлі ў нябёсах разглядалі,
Як прыгажэйшую іх частку
Яе Анёлам называлі.

Казалі: нездарма прыйшла
Выбранніцаю каралева,
А весткай Божага напева
На шчасце ўсім яна ўзыйшла

Каб радаваць людскія вочы,
Бо ззяла зорка ўдзень і ўночы!

На чужыне

Неба сінь над маёй галавою ,
Сонца свеціць ласкава і ярка ,
Мкнуцца хвалі марскога прыбою,
Песцяць ногі, знікаючы шпарка .

Грудзі поўняцца ветрам гаючым,
Цела тут ад нягод спачывае,
Толькі скруха пачуццем балючым
Мне душу кожны дзень агартае!

На чужыне ля мора я чую
Шум Дняпра і Дзвіны хуткацечных;
І што дзень аб Радзіме сумую,
Бо я з ёй паяднаны навечна.

122. Барбара Полонская   (03.01.2010 02:41)
0  
Здравствуйте!
Проект интересный. Но не всё, предлагаемое читателю – авангард. Не исключаю, что и мейнстрим для кого-то кажется авангардом.
Открыла для себя поэзию Адама Глёбуса. Авангард. Нонконформизм. Особая эстетика мышления.

121. Е.Е.   (14.09.2008 10:57)
0  
Паглядзіце, калі ласка, што мы з вучнямі робім з хоку. Можа, вам спатрэбіцца. Будзем радыя супрацўніцтву!
http://yarcenter.ru/forum/viewtopic.php?t=619

120. twoserge   (05.04.2007 03:38)
0  
Шчырае прызнаньне калгаснага вора.

Марозным вечарам нязгасным,
Калі жыцьцё - пад зорным шляхам,
Я "завітаў" на двор калгасны -
"Пазычыць" з трактару саляркі.
"Пазычыць", каб аддаць за пляшку
Хлапцам у шэрым "Мэрсэдэсе",
Забыцца на жыцьцё і Сашку,
Згубіцца ў зімовым лесе.

Трымаючы ў руцэ каністру,
Вужакай поўз па белым сьнезе.
Не пазайздросьціш трактарысту,
Што заўтра прыйдзе, ды паедзе...

Ну, не зьвязе тым тром кароўкам,
(Тры засталіся ў калгасе)
Апошні мех гнілое морквы -
Ня ўпершыню тое няшчасьце.

Зьвязуць на коні адным махам -
Яму салярка не патрэбна.
А я працягваў грэшным шляхам
Ажыцьцяўляць злачынну мэту.

...Плот. Старожка месьціцца за плотам.
Так, вартаўнік стаіць на ганку,
Сабака сьцеражэ вароты, -
Прыйдзецца йсьці другім напрамкам.

Папоўз далей, бо двор - вялікі,
Там, ззаду, можа не пачуюць.
Спыніўся. Вось - камбайн забыты,
Ён палівам ужо не пачастуе.

А побач "Беларусь" стаіць іржавы,
Ды моцы хопіць шчэ ў рухавіку:
Яго я бачыў сёньня каля крамы.
Ці каля фермы? Ўспомніць не магу...

Падпоўз бліжэй, схаваўшыся за колам,
Намацаў бак, накрыўку адчыніў,
І шляньжыкам маленечкім гумовым
Сабе каністрачку паціху нацадзіў.

Далей - мяне альбо схапілі,
Альбо я ціхенька сыйшоў.
Калі схапілі - засудзілі,
Калі сыйшоў... Ну, дык, сыйшоў.

119. Надзея   (05.02.2007 15:32)
0  
Бацьку прысвячаецца

Я не глядзела яшчэ у твае вочы,
Не знаю я постаць тваю i твой твар,
Насустрач ты мне йшчэ нiколi не крочыу.
Адзiн толькi раз ты нанес мне удар.

Цi можна сказаць так? Не знаю адказу.
Ды я не кажу, а пiшу у радках,
Што ёсць ты на свеце я знала адразу -
Ты быу для мяне як мiфiчны манах.

Ты буру пачуццяу у сэрцы узрушвау:
Нянавiсць i крыуду, пагарду i боль
Як часта аб вечным падумаць прымушвау,
Як часта на рану душы сыпау соль!

Шукала я твар твой у тварах прахожых,
Ды дзiва не маю у тым, што не знайшла -
Характар твой у думках быу злы i варожы,
Я толькi твой твар уявiць не магла.

Зусiм жа нядауна пачула навiну,
Што ты недалёка знаходзiуся, жыу.
Навошта, навошта мяне ты пакiнуу,
Навошта ты некаму лёс загубiу?!

Я хутка пабачу цябе. Больш нiчога.
Не бойся. Не буду цябе называць,
Бо у сэрцы для гэтага гонару многа,
Ды й ты мне нiхто, нат не знаю, як зваць…

118. Be Jot   (27.12.2006 22:23)
0  
Napiszę komentarz w języku polskim, chyba będę zrozumiana. Wreszcie, po długich poszukiwaniach tafiłam na bardzo dobre teksty białoruskich poetów. Napiszę o tym do"Czasopisu",z którym współpracuję. Nabrałam przekonania, że Białystok drukuje nie to, co trzeba - unika tekstów eksperymentujących, a tłumaczy wiersze anachroniczne.Antologia "Za niebokresm Europy" była poniżej wszelkiego poziomu, bardzo złe tłumaczenia albo bardzo złe teksty, w każdym razie użas!. Zamierzam napisać cały cykl artykułów o tym, o złym tłumaczeniu tekstów iaóoruskich i ich złym wyborze. A tu - jestm zbudowana, literatura białoruska jst ok. Gratuluję. Be Jot

117. zedlik   (10.08.2006 11:50)
0  
Юля, усё клёва! Перадавай Віталю прывітаньне!

116. юля   (09.08.2006 01:58)
0  
zedlik, zedlik, yak tvae spravy? mnie czasam vital pra tvoj sajt nagadvae, a czasam sama na yago pa spasylkah trapliau. kozhny raz mnie use bolej tvoj sajt padabaecca. karysnuju spravy robisz, zedlik, dziakuj tabe:)

115. ln   (21.03.2006 15:42)
0  
9 красавіка. 18:00. Менск. Добрыя мысьлі
Князь Мышкін. Зіме капец
9 красавіка ў фальварку "Добрыя Мысьлi" (вул. Магілёўская, 12) група "Князь Мышкін" з праграмаю "Зіме капец".
пачатак - 18:00
дэталі: www.knyazmishkin.narod.ru

114. stryjek   (11.03.2006 19:29)
0  
Pozdrowienia z Kaszub!
Bardzo mi się podobają teksty w językach białoruskim i ukraińskim. Trzeba zrobić wszystko by te mowy, oraz mowa serbołużycka, za wszelką cenę przetrwały!!
Kaszebszczim jesma leda/nim wiedno chceme bec/niech ten se poli steda/chto o tim nie chce czec!

113. Олексій   (09.02.2006 20:20)
0  
Привіт з України!
Давно колекціонував твори свідомих і непопсових українських поетів.
Останнім часом приділяю увагу і братній Білорусі.
Ніде в Європі крім як в білорусі не можке бути такого щирого оппозиційного руху. Тримайтесь! Всіх порвемо!!!

112. Dawid Jung   (10.08.2005 23:17)
0  
Агульнапольскi лiтаратурны квартальнiк “ZESZYTY POETYCKIE” у Гнезне, а таксама беларускi культурна-навуковы цэнтр у Познанi аб’яўляюць конкурс для беларускiх паэтаў i перакладчыкаў сучаснай беларускай паэзii.

Мэтай конкурсу з’яўляецца прэзентацыя вядомых паэтаў, вылучэнне найцiкавейшых паэтычных з’яў, якiя маюць месца ў Беларусi. Склiканая арганiзатарамi Капiтула мае намер стварыць з прысланага матэрыялу двухмоўную анталогiю. У анталогiю было вырашана ўключыць творчасць наступных паэтаў: Барадулiн, Бураўкiн, Караткевiч, Стральцоў, Купрэяў, Разанаў, Мiнкiн, Галубовiч, Хадановiч, Аркуш, Сыс, Дранько-Майсюк, Адамовiч, Някляеў, Гумянюк, Скобла, Пацюпа, Акулiн, Морт, Гапеева Артымовiч. Спiс можа быць папоўнены. Усiх зацiкаўленых просiм прысылаць ад дзесяцi да пятнаццацi выбраных перакладчыкам цi аўтарам вершаў у тэрмiне да канца лiстапада на адрас рэдакцыi: „ZESZYTY POETYCKIE” ul. 22 Lipca 77, 62-200 GNIEZNO.

Больш падрабязная iнфармацыя на e-mail: vital.voranau@gmail.com, альбо па нумару +48 600-460-130 (Вiталь Воранаў)


Имя *:
Email *:
WWW:
Код *:
Поиск
Друзья сайта
  • Создать сайт
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Все проекты компании
  • Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz